Мінску абяцаюць чыстую ваду не раней за 2020 год

Мінск можа цалкам перайсці на ваду з падземных крыніцаў не раней за 2020 год, хоць праграма арыентавана на 2030-ы.



voda.jpg

«Дакладную дату, калі Мінск цалкам пяройдзе на ваду з падземных крыніц, назваць не магу — ўсё будзе залежаць ад выканання запланаваных работ, ад фінансавання. Праграма арыентавана на 2030-ы, але мы будзем імкнуцца, каб гэта адбылося як мага хутчэй. Цалкам магчыма, да 2020 года увесь Мінск пяройдзе на артэзіянскія свідравіны», — заявіў прадстаўнік Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык.

Паводле яго слоў, спажыванне вады з паверхневых крыніц будзе зніжацца паэтапна.

У цяперашні час ваду з паверхневых крыніц атрымліваюць жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага, а таксама часткі Кастрычніцкага раёнаў Мінска.

АФН