Мінздароўя дало справаздачу аб расходванні дабрачынных сродкаў

Ведамства апублікавала інфармацыю па паступленні ахвяраванняў на дабрачынныя рахункі «Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання» Міністэрства аховы здароўя.

5d55de2b_78f7_42bf_9aa8_398593cd01f6.jpeg

Па стане на 4 траўня 2020 года рэшта сродкаў на дабрачынных рахунках складала 1 172 699, 94 беларускага рубля і 171 309,32 еўра.
З дабрачыннага рахунку ў беларускіх рублях з 25 сакавіка па 4 траўня пералічана УП «Белмедтэхніка» 4 226 829,92 рубля. З іх 2 304 000 рублёў пералічаныя на закупку 3 млн медыцынскіх масак. Спецыялістам Мінска перададзеныя 500 тыяч масак, па 300 тысяч — Мінскай і Віцебскай абласцям, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай — па 200 тысяч, 300 тысяч медыцынскіх масак перададзеныя ў 17 РНПЦ, астатнія знаходзяцца ў рэзерве. На астатнія сродкі набыты экраны ахоўныя стаматалагічныя, рэспіратары фільтруючыя, вырабы санітарна-гігіенічныя, паўмаскі фільтруючыя аэразольныя і г.д.
Таксама з дабрачыннага рахунку пералічана 364 336 рублёў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на вытворчасць і пастаўку дыягнастычных набораў для ПЦР-дыягностыкі каронавіруснай інфекцыі, 91 150 рублёў атрымаў РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій на закупку лабараторнага абсталявання ў лабараторыю дыягностыкі інфекцыі COVID-19 і 350 000 рублёў пералічана на рэактывы для дыягностыкі інфекцыі COVID-19 для Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя