Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій «Ладэ» і «Клініка А1»
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла з 16 траўня дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць ТАА «Клініка А1» ТАА «Ладэ».
Рашэнне было
прынята на пасяджэнні лячэбна-кантрольнага савета Міністэрства аховы здароўя 4
траўня.
Мінздароя адзначае, што на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні парушэнняў выканання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным становішчы, аб ліцэнзаванні ў гэтых арганізацыях.
Мінздароўя вырашыў, што даныя парушэнні па сукупнасці могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды.
На «Клініку А1» у 2022 годзе ў Міністэрства аховы здароўя «паступілі тры звароты ад грамадзян па пытаннях якасці і арганізацыі меддапамогі». Адзначаецца, што камісіяй Міністэрства аховы здароўя выявіла грубыя парушэнні заканадаўства
Таксама была праведзеная праверка ў «Ладэ».
У тэлеграм канале «Официальный Минздрав» адзначаецца: «Міжведамаснай камісіяй, створанай КДК, з прыцягненнем супрацоўнікаў Міністэрства аховы здароўя была праведзена пазапланавая праверка цэнтральнага офіса і яго філіялаў у Брэсце і Гродне. І падчас праверкі нібы выявілі шэраг фактаў грубага парушэння заканадаўства».