Мінздароўя: за суткі ў Беларусі выяўлена 1995 новых выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя пасля выхадных другі дзень запар аб'яўляе менш за дзве тысячы новых выпадкаў інфікавання за суткі. Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана 1 995 новых пацыентаў з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі пацверджана 590 226 выпадкаў.
Выпісаныя 1748 чалавек. Агульная колькасць выздаравелых пацыентаў павялічылася да 562 091.
За суткі
памерлі 16 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж колькасць
смяротных зыходаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, дасягнула 4546.
У краіне зрабілі 9,415 млн. тэстаў. За суткі правялі 12 263 аналізы.