Памёр беларускі пісьменнік-фантаст Сяргей Булыга. Прычына — каронавірус
24 кастрычніка пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік Сяргей Булыга. Яму было 68 гадоў, паведамляе «Радыё Рацыя».
Сяргей Булыга нарадзіўся 17 верасня 1953 года ў Мінску.
У 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па прафесіі інжынер-электрык, у 1981 году — Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў.
Друкаваўся з 1980 года. Аўтар казачнай фантастыкі, апавяданняў і казак для дзяцей і дарослых, кінасцэнарыяў, раманаў і аповесцяў у жанры гістарычнай фантастыкі.
Раман Сяргея Булыгі «Чужая карона» ў 2005-м годзе быў адзначаны прэміяй ім. Івана Яфрэмава за лепшы раман 2004-га года.
Публікаваўся на рускай, беларускай, украінскай, польскай і англійскай мовах. C 2013 па 2015 год — намеснік галоўнага рэдактара часопіса фантастыкі «Космопорт».
Жыў у Мінску. Памёр 24 кастрычніка 2021 году ад каронавірусной інфекцыі.