Лукашэнка не бачыць сэнсу ў заходніх вакцынах. У Беларусі іх не будзе
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прадстаўленыя ў Беларусі расійская і кітайская вакцыны зарэкамендавалі сябе значна лепш за заходнія аналагі, таму краіна і закупляе гэтыя прэпараты.
Пра гэта ён
заявіў, наведваючы Лідскую раённую бальніцу, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на яго прэс-службу.
Паводле яго слоў, у
Беларусі ўжо вырабляюць па расійскіх тэхналогіях іх вакцыну, а ў будучыні
з'явіцца ўласны прэпарат. Такім чынам, завозіць у краіну заходнія аналагі не
мае сэнсу.
Таксама, паводле слоў Лукашэнкі, максімальную колькасць захварэлых Беларусь ўзяла пры першай
хвалі.
«Вобласць сёння
далёка ад таго максімальнага ўзроўню: пакуль 80%. Адзіная вобласць. Мінск
трымаецца прыкладна на 101%, г. зн. вышэй за той узровень», — адзначыў
Аляксандр Лукашэнка.
Падчас першай
хвалі (у маі 2020 года) колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам не
перавышала 1000 у дзень, парог у 1000 быў пераадолены 10 лістапада 2020 года.
Паўторна планка ў
1000 выпадкаў у дзень была пераадоленая 25 жніўня 2021 года, а 12 кастрычніка
паведамілі пра 2038 выпадкаў, і з наступных 14 дзён 10 разоў фіксавалася больш
за 2000 штодня.