МУС: 27 лютага затрымана 800 чалавек

Учора ў Беларусі «за парушэнне грамадскага парадку» затрымалі каля 800 чалавек, паведамляе МУС.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Па фактах заклікаў грамадзян да ўчынення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арганізацыі масавых несанкцыянаваных акцый узбуджана крымінальная справа па арт.342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Устаноўлены і затрыманы датычныя асобы.
За розныя парушэнні грамадскага парадку па краіне затрыманы каля 800 чалавек. Цяпер праводзіцца праверка для дачы прававой ацэнкі іх дзеянням. Некаторыя з іх раней ужо прыцягваліся да адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.
Акрамя таго, зарэгістраваны матэрыялы па фактах незаконнай падачы гукавых сігналаў, праводзіцца работа па ўстанаўленні такіх вадзіцеляў», — сказана ў паведамленні.
Нагадаем, валанцёрам вядомыя прозвішчы 545 чалавек, затрыманых учора.