Латушка заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы і блакаваць чыгунку

«Мы зноў убачылі адзін аднаго і адчулі сваю сілу», — сказаў кіраўнік НАУ Павел Латушка ў сваім відэазвароце. Прыводзім яго тэкст.

1601119742_5_1.jpg

«Учора тысячы смелых грамадзянаў нашай краіны, тысячы сапраўдных беларусаў выйшлі выказаць пратэст супраць злачыннай вайны з Украінай.
Вы — героі. Вы — прыклад для мільёнаў і надзея на свабодную Беларусь — ад дыктатуры, вайны і акупацыі. Вы абаранялі гонар і рэпутацыю Беларусі перад брацкай Украінай. Дзякуй вам за гэта!
Мы зноў убачылі адзін аднаго і адчулі сваю сілу. Нас запалохвалі паўтара года — але мы паказалі, што грамадзянскую супольнасць у Беларусі знішчыць немагчыма. Мы даказалі, што мы здольныя пераступіць праз страх.
Гэта важны крок. І мы не павінны спыняцца. Мы ідзем далей!
Сёння а 18:00 кожны сапраўдны беларус і беларуска зноў выйдуць на вуліцы сваіх гарадоў і пасёлкаў.
На гэты раз нашы пункты збору — прывакзальныя плошчы.
- Наша мінімальная задача — прыйсці на мітынг супраць вайны.- Наша максімальная задача — блакіроўка чыгуначных шляхоў.
Беларуская чыгунка знаходзіцца ў распараджэнні чужых войскаў і іх злачыннага памагатага Лукашэнкі. Прыйшоў час успомніць наша партызанскае мінулае.
Учора сумеснымі намаганнямі смелых Кіберп***ызан і ўдзельнікаў плана "П***мога" ўдалося паралізаваць рух на некалькіх участках дарогі. Нам важна спыніць рух ваенных эшалонаў — усюды, дзе гэта магчыма.
Вы ўсе чытаеце навіны. Вы бачыце паведамленні аб прывядзенні часцей у поўную баявую гатоўнасць для прамога ўварвання беларускіх салдат ва Украіну.
Беларусы! Ці зможам мы дапусціць, каб наша армія пайшла на вайну з Украінай і каб на ёй гінулі нашы салдаты? Ці зможам дазволіць запэцкаць крывёю гонар нашай краіны — наш з вамі гонар?
НЕ! Ніколі!
І таму сёння а 18:00 важна зноў выйсці на вуліцы. Мы збярэмся на прывакзальных плошчах і станцыях. І не дазволім ваенным эшалонам прайсці ва Украіну з нашай зямлі.
Супраціўляйцеся! Дзейнічайце! Змагайцеся!»