«Мы маем права рабіць, як палічым патрэбным». Пасля Новага года навіны на брэсцкім тэлебачанні выйшлі на рускай мове
Гледачы заўважылі, што 4 студзеня выпуск ранішніх навін на тэлеканале «Беларусь 4. Брэст» выйшаў на рускай мове. І нават бягучы радок таксама была на рускай. Гледачы адзначаюць, што летась эфіры навін выходзілі ў асноўным на беларускай.
Выданне Intex-press паспрабавала даведацца, з чым звязана такое новаўвядзенне. На жаль, звязацца 4 студзеня з кіраўніком Брэсцкай тэлерадыёкампаніі і прэс-службай Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску не ўдалося.
Затое ў прыёмнай Брэсцкай тэлерадыёкампаніі растлумачылі, што пераход на рускую мову трансляцыі навін «ні з чым не звязаны».
— Гэта ні з чым не звязана, мы ўжо раней пераходзілі з рускай мовы на беларускую і назад. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, і мы маем права рабіць, як палічым патрэбным. Гэта ні з чым не звязана. Ні з чым.
Для параўнання: першы ролік — ад 31 снежня 2020 года, другі — ад 4 студзеня 2021 года.