У Брэсце сілавікі праводзяць ператрус у актывісткі кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Пра гэта паведамляе Свабода.

Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам

Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам

У Брэсце сілавікі праводзяць ператрус у актывісткі кампаніі «Еўрапейская Беларусь»
Аб прыходзе сілавікоў актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк паспела паведаміць журналістам і праваабаронцам.
29 снежня міліцыянты схапілі яе мужа Андрэя Шарэнду, і цяпер ён знаходзіцца ў брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання.
Муж і жонка вядомыя ў горадзе як удзельнікі ўсіх важных палітычных кампаній.