Кацярыне Андрэевай адмовілі ў спатканні з мужам
Пра гэта певедамляе Белсат.

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева
Адпаведную пастанову за подпісам старэйшага следчага Фрунзенскага РАСК Ігара Курыловіча атрымаў муж Кацярыны, журналіст Ігар Ільяш. Следчы тлумачыць адмову ў спатканні тым, што Кацярына нібы «можа схавацца ад органу крымінальнага пераследу і суда».
«Лічу пастанову Курыловіч неабгрунтаванай, а матывавальную частку гэтай пастановы – пазбаўленай усялякага сэнсу. У сваім хадайніцтве я прасіў не аб змене меры стрымання для Каці, а толькі аб спатканні», – каментуе сітуацыю Ігар.
Таксама Фрунзенскі РАСК адмовіўся вяртаць тэхніку, што ў Ігара Ільяша канфіскавалі падчас затрымання ва ўласнай кватэры 24 лістапада. Тады журналіста пакаралі 15 соднямі арышту. Адначасова на грунце пастановы аб арышце маёмасці Кацярыны Андрэевай у яго забралі асабістую тэхніку – у тым ліку два тэлефоны і ноутбук. Следчы Курыловіч адмовіўся вяртаць тэхніку, бо прадметы былі прызнаныя «рэчавымі доказамі» ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.