Ігар Лосік даслаў з турмы свой партрэт на 20-ты дзень галадоўкі
Перад Новым годам палітвязня наведаў адвакат.

Ігар Лосік галадае ўжо 20-ы дзень. Ён даслаў з турмы свой партрэт, зроблены сакамернікам.
Перад Новым годам палітвязня наведаў адвакат. Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла яго жонка:
«Адвакат кажа, што ён адчуваў сябе нядрэнна, у яго бралі аналіз крыві і ўзважвалі, праўда, вынікаў пакуль няма. Адчувае сябя няблага, п’е ваду і гарбату, ужывае і нормагідрон для аднаўлення ўзроўню соляў у арганізме. Голаду не ачувае. Галадоўку пратэсту сканчаць пакуль не збіраецца».