Міхаіл Жамчужны віншуе ўсіх з Новым годам і рыхтуецца выходзіць на волю

У канцы 2020 года атрымаў ліст ад палітвязня са снежня 2015 года, а цяпер сядзельца ПК №9 у Горках Міхаіла Жамчужнага. Ён піша пра тое, чым думае заняцца пасля выхаду на волю (яго тэрмін заканчваецца 19 лютага).

zhamchuzny_sud_2__1__2.jpg


Сярод мноства пытанняў ён вылучае два прыярытэтныя. Першы — выдаць манаграфію па сваёй ранейшай спецыяльнасці, якую ён змог напісаць за шэсць гадоў свайго знаходжання ў няволі, а потым — абараніць на яе аснове доктарскую дысертацыю. Другі — падаць дакументы для фіксавання свайго 520-сутачнага знаходжання ў штрафным ізалятары ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Ён ужо склаў поўны спіс дысцыплінарных спагнанняў, якім яго падвяргалі ў папраўчай калоніі №9 у Горках Магілёўскай вобласці.

З 9 жніўня 2017 года па цяперашні час іх атрымалася 81, з іх 59 — у ШІЗА. Сустракаюцца і накіраванні ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе можна трохі расслабіцца і пачытаць лісты і прэсу. Маецца адно спагнанне (за тое, што спаў на бетоннай падлозе камеры).

Жамчужны перакананы, што ў яго ёсць усе шанцы праславіцца сваім рэкордам на ўвесь свет і, тым самым паставіць пад сумнеў шчаснае становішча спраў у беларускіх калоніях і турмах. Праблема складаецца толькі ў тым, што прадстаўнікі камісіі павінны асабіста зафіксаваць рэкорд і заключыць адпаведны дагавор з рэкардсменам. І ў сувязі з гэтым узнікае пытанне: ці дазволяць беларускія ўлады замежным гасцям агледзець штрафны ізалятар, у якім зняволены павінен правесці ў абдымку з прыбіральняй і мінітабурэтам 10 сутак?

У канцы свайго ліста Міхаіл Жамчужны віншуе супрацоўнікаў рэдакцыі і чытачоў яго любімай газеты «Новы час» з Новым годам і піша свае пажаданні на беларускай мове: «З надыходзячымі цудоўнымі зімовымі святамі віншую ўсіх нашых. Жадаю далей ад “кароны” і бліжей ды стала. Абдымаю дзяўчат з “Новага часу”».