На блогера «Vadimati» склалі новы пратакол — за парушэнне грамадскага парадку

На блогера Вадзіма Ермашука, які адбывае ў шчучынскім ізалятары 25 сутак арышту, склалі новы пратакол, піша hrodna.life. Пра гэта 3 верасня ў Instagram паведаміла яго сяброўка. Вадзіму можа пагражаць штраф або адміністрацыйны арышт.

Vadimati. Фота: www.instagram.com/ermashukvadimati/

Vadimati. Фота: www.instagram.com/ermashukvadimati/


Суд будзе ў Гродне, але калі і якім чынам — па скайпе або з прысутнасцю Вадзіма, пакуль невядома.
«Перадачу ўзялі. У камеры вельмі холадна. Трымаецца, але ўсё даецца складана. Дзякуе ўсім за дапамогу і падтрымку. Усім прывітанне!» — напісала сяброўка Вадзіма пра яго стан.
Вадзіма Ермашука (блогера «Vadimati») 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту ў Шчучынскім раённым судзе. Яго судзіў суддзя Дзмітрый Цівунчык паводле арт 24.23 КаАП — за нібыта заклікі прыехаць на спартыўнае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне. Вадзіма затрымалі 16 жніўня. На 3 верасня ідуць 18 суткі яго арышту.