На даху офіса А1 у цэнтры Мінска будзе агарод: высадзяць агуркі і рукалу

На даху галоўнага офіса А1 у цэнтры Мінска разаб'юць агарод. Там будуць вырошчваць свежую зеляніну, гародніну і ягады, распавялі ў кампаніі.

agarod_a1___1.jpg

На будынку цэнтральнага офіса кампаніі А1 у раёне Кастрычніцкай плошчы (па адрасе Інтэрнацыянальная, 36) азеляняць дах.
На даху плануюць вырошчваць моркву, буракі, таматы, агуркі, кабачкі, перац і бульбу, а таксама маліну, трускаўку, суніцу і нават міні-кавуны. Мята, базілік, кроп, пятрушка, салата, радыска, шпінат, лук, рукала будуць расці ў крокавай даступнасці ад офісаў супрацоўнікаў. Дагляд за раслінамі даручаць камандзе прафесіяналаў, але пры жаданні любы супрацоўнік зможа заняцца вырошчваннем градак. У кампаніі адзначаюць, што пры распрацоўцы агарода ўлічвалі фактары, якія могуць паўплываць на ўраджай.
«А1гарод» на даху задумалі як дадатковую працоўную зону, а таксама месца для адпачынку на адкрытым паветры для супрацоўнікаў і гасцей офіса. Гэта можа быць і пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў на тэму экалогіі і не толькі.
— Рабіць такія зялёныя дахі для офісаў — гэта сусветная практыка і адно з самых папулярных экалагічных рашэнняў для сучаснай архітэктуры. Гэтым праектам мы працягваем развіваць канцэпцыю стварэння «зялёнага офіса» і ствараць экалагічнае прастору для працы. Як размяркоўваць вырашчаны ўраджай — вырашаць самі супрацоўнікі, пры дапамозе ўнутранага онлайн-галасавання, — адзначылі ў А1.
Расаду на даху высадзяць 16 красавіка, прымяркуюць гэта да дня нараджэння кампаніі.