На пляцоўцы EBAY выстаўлены бел-чырвона-белы сцяг з аўтографам Святланы Ціханоўскай
Аўкцыён абвясціў фонд «Краіна для жыцця». Ён стартаваў учора, 17 лістапада і працягнецца 10 дзён. Пачатковы кошт лота — 50 долараў.

Усе сродкі, атрыманыя на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку валанцёрскага руху, які стаў асновай і рухаючай сілай пратэстнага руху ў Беларусі. «Лепшыя людзі Беларусі аддавалі і аддаюць свае сілы, час, таленты, каб пабудаваць дэмакратычнае грамадства, дзе кожны чалавек мае права на свабоду слова, дзе не будзе месца гвалту і хлусні. Гэта нашы валанцёры і актывісты», — падкрэслівае Святлана Ціханоўская.
Фонд «Краіна для жыцця» на дадзены момант ставіць асноўнай сваёй мэтай дапамогу валанцёрскаму руху і актывістам усіх штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў і ініцыятыў.