На волю выйшла блогерка Вольга Такарчук
На волю выйшла блогерка Вольга Такарчук. За кратамі яна знаходзілася з траўня 2021-га, была прызнаная праваабаронцамі палітзняволенай.

У канцы мінулага года Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у "паклёпе", "абразе суддзі", "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" (блогерка ўдзельнічала ў масавых пратэстах 2020 года).
Таксама з гомельскай жаночай калоніі ў чацвер мусіць выйсці палітзняволеная Анастасія Міронцава.
Паводле Еўр*радыё