У КДБ зноў абнавілі спіс «тэрарыстаў» — у ім ужо 80 прозвішчаў

Беларускі спіс «тэрарыстаў» — расце і шырыцца ўвесь час. Цяпер у ім 80 прозвішчаў

Палітвязень Іван Вярбіцкі

Палітвязень Іван Вярбіцкі

У спісе  «тэрарыстаў» з'явіліся тры новыя прозвішчы, паведамляюць праваабаронцы:

• 39-гадовы Аляксей Парэцкі, жыхар Магілёўскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК Беларусі;

• 42-гадовы Канстанцін Ханін, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК Беларусі;

• 56-гадовы палітвязень Іван Вярбіцкі, жыхар Гродзенскай вобласці. Па трох артыкулах ён быў асуджаны  на 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Такім чынам, у спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ ужо 80 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка ды іншыя.