У Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзіўся сын

Пра радасную падзею Наста Дашкевіч паведаміла ў фэйсбуку.

daszkevicz_7.jpg

У Насты і Зміцера Дашкевічаў нарадзіўся сын. Пра гэта Наста паведаміла ў фэйсбуку.
«Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі. Але ўсе жывы і здаровы, то слава Богу!» — напісала Наста.
Гэта чацвёртае дзіцё ў сям'і: у Дашкевічаў яшчэ дзве дачкі Мара і Магдалена, і сын Давід.
Зміцер Дашкевіч знаходзіцца за кратамі з 23 красавіка. Павіншаваць яго можна па адрасе: Валадарскага 2, СІЗА 1, Дашкевіч Дзмітрый Вячаслававіч.