На віцебскай фабрыцы «КІМ» зноў баставалі швачкі

Работніцы швейнага цэха прадпрыемства абвясцілі забастоўку.Прычынай інцыдэнту стала запазычанасць па зарплаце. Швачкі адмовіліся працаваць ўчора, аднак не выключана, што забастоўка працягнецца і сёння.



kim_vitebsk.jpg

Адна з калекцый КІМ 2010-2011 года. Фота Сяргея Серабро
Змена «А» ў швейным цэху ААТ «КІМ» 25 верасня спыніла працу на тры гадзіны, а змена «Б» прастаяла ўвесь працоўны час. Людзей абурыла тое, што пры запазычанасці па заробку за два месяцы ім 24 верасня выдалі па 250 000 рублёў.
Па словах адной з работніц, генеральны дырэктар акцыянернага таварыства на момант забастоўкі знаходзіўся ў Расеі. З забастоўшчыкамі сустракаліся галоўны інжынер і юрыст прадпрыемства. Юрыст пры гэтым спрабаваў пераканаць швачак, што яны парушаюць працоўны кодэкс Беларусі.
Нагадаем, у сувязі з вялікай затрымкай выплаты заробку на ААТ «КІМ» 10 і 11 верасня на прадпрыемстве таксама прайшлі забастоўкі. Тады з работнікамі цэха, які стаяў, сустрэўся дырэктар прадпрыемства Віктар Аксёнаў, які спрабаваў супакоіць жанчын, што адмазляліся працаваць, апелюючы да цяжкага становішча акцыянернага таварыства.
news.vitebsk.cc