Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі
Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор у гурток “Мова дзяцей”.
![block_party_1.jpg block_party_1.jpg](/img/v1/news/full/block_party_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каб вашае дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету
і чакаць запрашэння. Плануецца стварыць дзве групы дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.
Заняткі будуць праходзіць у цэнтры горада. Бацькі дашкольных дзетак мусяць прысутнічаць на курсах. Дзеці будуць у гульнявой форме бавіць час па-беларуску. Малодшыя школьнікі акрамя гульняў
атрымаюць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі.
Вядучая гуртка Алеся Аўласевіч:
— ТБМ не першы год змагаецца за стварэнне беларускамоўнай групы ў Гомелі, разам з гэтым мы хочам прадаставіць дзецям магчымасць не чакаць з’яўлення групы, а ўжо зараз вывучаць
беларускую мову, стасавацца з такімі ж беларускамоўнымі дзеткамі, гуляць разам у гульні, маляваць, вучыцца і развівацца.
Паводле budzma.by