У Мінску забароняць начны продаж алкаголю

Абмежаванне на продаж алкаголю ўначы будзе дзейнічаць год — да 1 кастрычніка 2019-га, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота з сайта 1prof.by

Фота з сайта 1prof.by

У Мінску з 1 кастрычніка абмяжуюць начны продаж алкаголю. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Алкагольныя напоі (гарэлка, лікёра-гарэлачныя вырабы, віны, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае ды іншыя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш адсоткаў) не будуць прадавацца з 23.00 да 7.00. Як удакладняе БЕЛТА, будзе абмежаваны таксама продаж піва і слабаалкагольных напояў.

Выключэннем стануць толькі бары і рэстараны: там выпіўка будзе прадавацца і ў гэты час.

Абмежаванне будзе дзейнічаць год — да 1 кастрычніка 2019-га.

Рашэнне прынятае для прапаганды і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыкі і барацьбы з п'янствам і алкагалізмам.

euroradio.fm