Напамін пра Юрку Віцьбіча

У серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» выйшла кніга даваеннай прозы беларускага пісьменніка і публіцыста, дзеяча эміграцыі ў Амерыцы Юркі Віцьбіча пад назвай «Лшоно Габоо
Бійрушалайм».



Кніга складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Акампануюць ім успаміны Юркі Віцьбіча пра літаратурнае згуртаванне
«Узвышша», сябрам якога ён быў, ды лісты, прысвечаныя міжваеннай беларускай літаратуры.

У серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» выйшла кніга даваеннай прозы беларускага пісьменніка і публіцыста, дзеяча эміграцыі ў Амерыцы Юркі Віцьбіча пад назвай «Лшоно Габоо Бійрушалайм».

Кніга складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Акампануюць ім успаміны Юркі Віцьбіча пра літаратурнае згуртаванне «Узвышша», сябрам якога ён быў, ды лісты, прысвечаныя міжваеннай беларускай літаратуры.

Назву кнізе дало адно з апавяданняў Юркі Віцьбіча. «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — гэта вядомае габрэйскае выслоўе, якое ў перакладзе са старажытнагабрэйскай мовы азначае: «У наступным годзе ў Ерусаліме».

У якасці ўкладальніка кнігі выступіў Лявон Юрэвіч. Ён жа напісаў і прадмову да кнігі. Рэдактары — Ціхан Чарнякевіч і Наталля Гардзіенка.

Па словах рэдактара кнігі Ціхана Чарнякевіча, «у артыкулах, нарысах, шматлікіх лістах Віцьбіч аднаўляе ўсе перыпетыі літаратурнага побыту і гістарычных варункаў, у якія яму давялося жыць да вайны. Кніга «Лшоно Габоо Бійрушалайм», такім чынам, вельмі каштоўны матэрыял не толькі для філолага, але і для гісторыка, краязнаўца, які цікавіцца Віцебшчынай».

Выданне з’яўляецца новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, так і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.

Паводле Інфармацыйнага цэнтра МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: