Напішыце палітвязням! У суботу можна будзе бясплатна адправіць паштоўку па Беларусі

«Белпошта» напярэдадні Дня ручнога ліста, альбо Дня почырка, які адзначаецца 23 студзеня, ладзіць аднайменную акцыю.

eadef59db5f8eeb3a969f.jpg


22 студзеня ў некаторых аддзяленнях кліенты змогуць набыць паштоўкі і, падпісаўшы іх ад рукі, бясплатна адправіць у любую кропку Беларусі.

«Гэтае свята заклікана нагадаць усім нам, што пры сучасных тэхналогіях рукапіснае пісьмо не губляе сваёй значнасці і актуальнасці. Паштоўкі, напісаныя вамі, будуць доўгі час радаваць вашых адрасатаў і нагадваць пра вас», — зазначаецца на сайце прадпрыемства.

Поўны спіс месцаў правядзення акцыі можна спампаваць па спасылцы. У некаторых аддзяленнях акцыя доўжыцца даволі непрацяглы час — адну-дзве гадзіны.

Напрыклад, у Мінску бясплатна адправіць паштоўку можна будзе толькі на Паштамце.