Настаўнікам прапанавалі «абараніць рэферэндум» у фэйкавым флэшмобе

Супрацоўнікі беларускіх устаноў адукацыі зноў разыгралі: іх папрасілі прыняць удзел у прапанаваным флэшмобе, «прысвечаным рэферэндуму». Фота жартоўнай акцыі з'явіліся сёння ў сеціве.

photo_2022_02_16_17_37_17.jpg


Аўтары пранка разаслалі кіраўнікам устаноў адукацыі фэйкавыя лісты, адпраўніком і ініцыятарам якіх назвалі праўладную арганізацыю «Белая Русь». Адрасатам прапаноўвалася паўдзельнічаць у флэшмобе «Абаронім рэферэндум», сфатаграфаваўшыся з перакрэсленымі плакатамі і надпісам «НЕ і НЕ незаконным заклікам». Мэтай значылася «супрацьдзеянне дэструктыўным сілам, якія спрабуюць з-за мяжы сарваць правядзенне рэферэндуму».

photo_2022_02_16_17_37_16_2.jpg


«Просім кіраўнікоў УА забяспечыць удзел не менш за трох супрацоўнікаў у рэспубліканскай акцыі-марафоне "Абаронім рэферэндум!". Для ўдзелу супрацоўнікам устаноў адукацыі зрабіць сумеснае фота з мэтай дэманстрацыі свайго стаўлення да заклікаў сарваць рэферэндум. Для гэтага неабходна раздрукаваць на прынтары тры плакаты (з прыкладання да ліста) і сфатаграфавацца (выкарыстоўваючы мабільны тэлефон або камеру) з імі ў рабочай абстаноўцы паводле схемы (таксама ў дадатку). Па магчымасці забяспечыць прысутнасць на фотаздымку дзяржаўнай сімволікі і / або сімволікі РГА "Белая Русь"», — гаварылася ў паведамленні.

photo_2022_02_16_17_37_16_3.jpg


Паводле інфармацыі аўтараў ліста, першыя адказы з фота яны атрымалі ўжо праз 20 хвілін пасля адпраўкі рассылкі.

photo_2022_02_16_17_37_18.jpg


Гэта ўжо не першы розыгрыш, звязаны з прызначаным на 27 лютага рэферэндумам. Раней малады настаўнік з Мінска Уладзіслаў, які быў вымушаны з'ехаць у Польшчу ад палітычнага пераследу, вырашыў разыграць адміністрацыю школы, у якой раней працаваў. Прадставіўшыся «каардынатарам дыялогавых пляцовак», ён запатрабаваў зладзіць у навучальнай установе «дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні паправак у Канстытуцыю». Адміністрацыя школы выканала і адчыталася.

photo_2022_02_16_17_37_18_2.jpg

photo_2022_02_16_17_37_19.jpg


photo_2022_02_16_17_37_19_2.jpg