«Самы сакрэтны рэферэндум». ЦВК хавае колькасць выбаршчыкаў у Беларусі
ЦВК хавае колькасць выбаршчыкаў. Гэтая інфармацыя дагэтуль не апублікаваная. Менавіта па колькасці выбаршчыкаў можна было б ацаніць актуальнае дарослае насельніцтва Беларусі — пасля хвалі эміграцыі ды пандэміі каронавіруса.

Важная колькасць выбаршчыкаў і для падвядзення афіцыйных вынікаў рэферэндуму. Для прыняцця паправак у Канстытуцыю недастаткова набраць 50+% галасоў ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі — трэба, каб гэта было 50+% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, піша Еўрарадыё.
Канстытуцыйны рэферэндум прызначаны на 27 лютага.
Раней МЗС Беларусі заявіў, што не будзе ўтвараць выбарчыя ўчасткі за мяжой, насуперак закону не апублікаваў імёны сябраў выбаркамаў, і «адмяніў» таемнае галасаванне.