Колькі беларусаў жыве ў Польшчы?

Аналітыкі Picodi.com вывучылі статыстыку польскіх дзяржаўных органаў і палічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы.


Статыстыка ўпраўлення па справах замежнікаў ахоплівае замежных грамадзян, якія атрымалі дазвол на часовае або пастаяннае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы. Па стане на люты 2022 года, колькасць беларусаў з дзеючымі дазволамі склала 42,2 тыс. чалавек, што роўнае 7,8% ад агульнай колькасці замежнікаў у Польшчы, якія ўлічваюцца ведамствам.

Больш за траціну польскіх беларусаў (15,2 тыс.) пражывае ў Мазавецкім ваяводстве, часткай якога з'яўляецца сталіца Польшчы — Варшава. На другім месцы — Падляшскае ваяводства, якое мяжуе з Беларуссю, са сталіцай у Беластоку (7,7 тыс. чалавек, 18%), а на трэцім — Малапольскае ваяводства са сталіцай у Кракаве (3,1 тыс. чалавек, 7%).

Аднак частка беларусаў валодае польскім грамадзянствам, і яны не ўлічваюцца ў статыстыцы ўпраўлення па справах замежнікаў. Каб даведацца больш дакладную колькасць беларусаў у Польшчы, Picodi.com звярнуліся да дадзеных рэестра імёнаў PESEL.

Па стане на студзень 2022 года колькасць жывых людзей у Польшчы, імёны якіх можна адназначна ідэнтыфікаваць як беларускія, склала 72 тысячы чалавек.

Спіс самых папулярных беларускіх імёнаў у польскім дзяржаўным рэестры (у дужках пазначана колькасць запісаў у рэестры):

ALIAKSANDR (9 098).

SIARHEI (6 466).

DZMITRY (5 708).

YAUHENI (2 643).

ULADZIMIR (2 606).

TATSIANA (2 470).

NATALLIA (2 257).

VOLHA (2 246).

IHAR (2 179).

KATSIARYNA (2 175).

Аднак варта адзначыць, што лацінскае напісанне некаторых беларускіх імёнаў цалкам супадае з напісаннем польскіх імёнаў (напрыклад Artur, Halina). Іх улічыць не ўяўляецца магчымым.

У сваю чаргу, некаторыя рускія і ўкраінскія імёны, запісаныя на лацінцы, супадаюць з лацінскім напісаннем імёнаў, папулярных сярод беларусаў (напрыклад, Ivan, Pavel, Yuliia, Yana). Каб улічыць таксама гэтыя імёны, мы палічылі іх прапарцыйна долі беларусаў сярод замежнікаў у Польшчы.

Такім чынам, колькасць беларусаў у Польшчы можна ацаніць прыкладна ў 145,8 тысяч чалавек.


Метадалогія і крыніцы дадзеных

Колькасць замежнікаў з дзеючымі дазволамі на знаходжанне ў Польшчы было ўзята з сайта статыстыкі Упраўлення па справах замежнікаў. Колькасць беларускіх імёнаў у Дзяржаўным рэестры Польшчы ўзята з сайта адкрытых дадзеных Рэспублікі Польшча. Разлікі не ўлічваюць беларусаў, чыё імя на лацінцы цалкам супадае з папулярнымі польскімі імёнамі.

Калі носьбітам імя маглі быць грамадзяне некалькіх краін, то такія імёны ўлічваліся прапарцыйна долі беларусаў сярод дадзенай групы замежнікаў. Напрыклад, імя Anton (7673 запісаў) у Польшчы могуць насіць беларус, рускі, украінец або балгарын. Сярод гэтых чатырох нацыянальнасцяў у Польшчы беларусы складаюць 11,8%, паводле дадзеных Упраўлення па справах замежнікаў. Такім чынам было палічана, што колькасць беларусаў з такім імем у Польшчы можа складаць 909 чалавек, а агульная колькасць мужчын ацэньваецца ў 81,5 тыс. чалавек.

Частае супадзенне жаночых беларускіх і польскіх імёнаў прывяло да празмернага заніжэння колькасці жанчын. У сувязі з гэтым колькасць беларусак у Польшчы разлічвалася па прапорцыі 44% да 56% (у такой прапорцыі адпаведна жанчыны і мужчыны валодаюць дзеючым дазволам на знаходжанне ў краіне, згодна з Упраўленнем па справах замежнікаў). Адсюль колькасць беларусак у Польшчы ацэньваецца ў 64,3 тыс. чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: