Украіна, Брытанія і Польшча абвясцілі аб стварэнні трохбаковага альянсу
Кіеў, Лондан і Варшава абвясцілі аб стварэнні новага трохбаковага фармату ўкраінска-брытанска-польскага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба ўкраінскага МЗС.
![620e860a54754012511097_730x360.jpg 620e860a54754012511097_730x360.jpg](/img/v1/images/620e860a54754012511097_730x360.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рашэнне было прынята па выніках перамоў міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы з яго брытанскай калегай Элізабэт Трас, якая ўпершыню знаходзіцца з візітам у Кіеве.
Кіраўнікі дыпламатый узгаднілі параметры новага альянсу,
прыярытэтныя сферы ўзаемадзеяння і апублікавалі адпаведнае сумесную заяву. У ёй гаворыцца, што краіны маюць намер узмацняць сумесную працу «па
забеспячэнні стабільнасці і ўстойлівасці Украіны, умацоўваючы дэмакратыю на
мяжы ва Усходняй Еўропе».
«Мы будзем разам працаваць над прасоўваннем нашага
супрацоўніцтва, якое ўключае, але не абмяжоўваецца каардынацыяй падтрымкі
Міжнароднай Крымскай платформы, узмацненнем супрацоўніцтва ў пытаннях кібер- і
энэргетычнай бяспекі, а таксама ўмацаваннем стратэгічных камунікацый для
процідзеяння дэзінфармацыі», — заяўляюць падпісанты.
«Трохбаковы альянс будзе ўзмацняць эканамічнае, гандлёвае і энергетычнае супрацоўніцтва Украіны, Польшчы і Вялікабрытаніі. Ён таксама будзе садзейнічаць абароне Украіны ад расійскай агрэсіі. Такі фармат стане дзейсным залогам міру, бяспекі і развіцця ў Еўропе», — падкрэсліў Кулеба.