Польшча дала прытулак яшчэ 80 беларусам, якія ратуюцца ад пераследу
16 лютага Польшча прыняла 80 беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсій на радзіме. 66 з іх мелі гуманітарныя візы, паведамляюць польскія памежнікі. Папярэдні раз такая група беларусаў была прынятая Польшчай 7 студзеня.

Са жніўня 2020 года ў Польшчу ўехалі больш за 26 тысяч
беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій (у канцы
2021-га паведамлялася пра 23 тысячы).
Паводле «Еўрарадыё».