За пратэстныя надпісы і абразу Лукашэнкі берасцейца адправілі ў калонію
15 і 16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разгледаў справу Ігара Новікава, якому прад'явілі абвінавачванні паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), а таксама паводле арт. 341 («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).
Ігара Новікава абвінавацілі ў тым, што з красавіка па
снежань 2021 года ён зрабіў 7 надпісаў на фасадах будынкаў. Два з гэтых надпісаў абражалі Лукашэнку. Пры гэтым у адным з іх, паводле дадзеных праваабаронцаў, гучалі «Жыве Беларусь» і заклік адправіць Лукашэнку ў Гаагу.
Вядома, што з 4 снежня 2021 года мужчына знаходзіўся пад
вартай.
Падчас судовага пасяджэння Ігар Новікаў цалкам прызнаў сваю
віну. Па сукупнасці артыкулаў бок дзяржабвінавачвання запатрабаваў для яго
пакаранне ў выглядзе двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Новікава вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле арт. 341 КК РБ, а таксама паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ, прызначыўшы яму два гады калоніі агульнага рэжыму.