ЦВК загадаў прыбраць фіранкі з кабінак для галасавання падчас рэферэндуму
Цэнтрвыбаркам загадаў прыбраць фіранкі з кабінак для галасавання. Кажуць, што дзеля «прафілактыкі рызык, звязаных з распаўсюдам каронавіруса».

Гэта прапісана ў метадычным дапаможніку для ўчастковых камісій па рэферэндуме.
Дарэчы, тое ж самае чыноўнікі ЦВК прыдумалі і перад выбарамі 2020 года, калі дэмакратычныя сілы заклікалі фатаграфаваць бюлетэні. А на сёлетнім рэферэндуме апазіцыя заклікае ставіць два крыжыкі і таксама фатаграфаваць бюлетэнь.
Адразу пасля гэтага чыноўнікі зноў згадалі пра COVID-19.
Паводле euroradio.fm