Навіны дня. Новыя затрыманні, вызваленні і беларускі месенджар для чыноўнікаў

У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра тое, што адбылося ў Беларусі за мінулы дзень, 5 красавіка.

_horad___zycce___kozny_dzen__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_2.jpg


Мінску затрымалі 63-гадовую Ірыны Алебовіч за каментар у тэлеграме. Яна хворая на дыябет, але ёй не аказваецца неабходная медыцынская дапамога за кратамі.

Міліцыянты прадалі тэлефон віцебляніна Барыса Хамайды і без дазволу зарэгістравалі яго ў Telegram, пакуль актывіст адбываў 20-сутачны арышт. Тэлефон прадалі за 15 рублёў яшчэ да вызвалення самага сталага дысідэнта Віцебска, а гэтыя грошы, па словах міліцыянтаў, пайшлі на аплату мінулых штрафаў. 
Гарадзенскага музыку Ігара Банцэра зноў будуць судзіць. На гэты раз — за камунальныя паслугі, якія ён мусіў заплаціць, калі знаходзіўся на «хіміі». Запазычанасць склала 81.66 рублі, а таксама пошліна ў 64 рублі. Ігар Банцэр плаціць не хоча, бо са 130 дзён ён правёў 82 дні ў ШІЗА.
Праваабаронца Алесь Рамановіч заявіў аб катаваннях у пінскім СІЗА. Алеся аднаго змясцілі ў пяцімесную камеру і стварылі амаль невыносныя ўмовы: катавалі недасыпаннем, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню.
Затрымалі супрацоўніка «Белтэлекама» Алега Каспяровіча адразу пасля прылёту з адпачынку з ААЭ. Яму інкрымінуецца арт. 342 КК РБ.
У Гомелі затрымалі Дар'яю Чураву за запіску пра рускі карабель на машыне праўладнага блогера Яўгена Катлярова (Какойта)
Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, якіога асудзілі за спробу ўскладання кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку. Усе 12 сутак ён трымаў галадоўку на вадзе.
Для беларускіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў стварылі асобны мэсэнджар «высокага ўзроўню бяспекі» Depesha. Гэта праграма — цалкам беларуская распрацоўка, яго серверы размяшчаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных beСloud.