Дзяўчыну затрымалі за запіску пра рускі карабель на машыне праўладнага блогера
У Гомелі затрымалі дзяўчыну, якая пакінула на машыне праўладнага блогера запіску «Русский военный корабль иди *****», распавядаюць праваабаронцы са спасылкай на «М***зону».
3 красавіка праўладны блогер Катляроў паскардзіўся на дзвюх
дзяўчат, якія пакінулі пад дворнікам яго машыны антываеннае пасланне. Іх зняў
відэарэгістратар.
Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманай
Дар'яй Чуравай, якая «прызнаецца» ў тым, што раздрукавала ўлёткі дома, а потым
расклейвала і раскладвала іх па машынах на паркоўцы.
Яўген Катляроў — гомельскі праўладны блогер, які выступаў на
судзе супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Як потым пісаў Леанід,
«...адкуль мне было ведаць, што 19 студзеня, калі я яшчэ знаходзіўся ў ІЧУ і не
была яшчэ ўзбуджана справа, у СК супраць мяне даў паказанні Какойта (Яўген
Катляроў, — ад рэд.), які галаслоўна абвінаваціў мяне ў арганізацыі ўсіх
пратэстаў у Гомелі. Гэтыя ягоныя паказанні чалавек у мантыі суддзі паклаў у
аснову абвінавачання ў прысудзе».