Навіны дня. Тыдзень роднай мовы, новыя суды і трывожнае чаканне: мір ці вайна
Галоўныя падзеі ў Беларусі і свеце, што адбыліся 19 лютага, у нашым кароткім дайджэсце.
Годна і карысна адсвяткаваць. Дзень роднай мовы 2022: як адзначыць? Мы падрыхтавалі падборку падзей, якія дапамогуць вам адсвяткаваць не толькі сам дзень 21 лютага, а нават Тыдзень роднай мовы.
Пад ружжо. У ДНР і ЛНР абвясцілі пра ўсеагульную мабілізацыю. Непрызнаныя «народныя рэспублікі» абвясцілі мабілізацыю на сваіх тэрыторыях.
Лепш за ўсіх, не дачакаюцца! Дырэктар «Графіці» і музыка Аляксей Ажогін: Кожны сантыметр клуба можа распавесці шмат гісторый. «Шэры кардынал» легендарнага бара «Графіці» Аляксей Ажогін кажа, што справаў у яго шмат.
Фэйкі з тэчкі. «Дыверсіі» на тэрыторыях ДНР і ЛНР аказваюцца фэйкавымі. Навіны пра «дыверсіі» адна за адной аказваюцца фэйкамі.
Ажывіць шэрыя будні ў СІЗА. Журналіст «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка з-за кратаў віншуе міністраў з прафесійнымі святамі. Пакуль палітвязень не атрымаў ніводнага адказу на свае лісты.
Сведка па справе. Заснавальніцу музея ў Іўі, асуджаную да «хатняй хіміі», выклікаюць у СК. Нібыта ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе.
На волі! Палітзняволеная Аліна Муратава выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі. У чэрвені ў брэсцкім СІЗА дзяўчына выйшла замуж.
Назіранне — справа небяспечная. Мікалай Сушкоў, які хацеў зарэгістравацца назіральнікам, арыштаваны на 12 дзён. Актывіст пайшоў зарэгістравацца назіральнікам у сельсавет, знік — і знайшоўся праз дзень на сутках.
Вайны не будзе? Мэта Расіі — атрымаць Украіну, Грузію і Малдову. Украінскі блогер і палітолаг Алег Панамар лічыць, што маркераў хуткага ўварвання РФ ва Украіну і блізка няма.