Журналіст «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка з-за кратаў віншуе міністраў з прафесійнымі святамі

Пакуль палітвязень не атрымаў ніводнага адказу на свае лісты.

mozheyko1902_zh.jpg

Зняволены журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка прыдумаў, як ажывіць шэрыя будні ў СІЗА, паведамляе «Еўрарадыё». Ён віншуе з прафесійнымі святамі міністраў і кіраўнікоў іншых ведамстваў і буйных прадпрыемстваў. І радуецца, уяўляючы іх рэакцыю, калі яны бачаць адрас адпраўніка на канверце.

Пакуль што Мажэйка не атрымаў ніводнага адказу на такія лісты.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. За тры дні да таго «Комсомольская правда в Беларуси» апублікавала артыкул са станоўчай характарыстыкай Андрэя Зельцэра, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з чэкістамі. Яму прад'явілі абвінавачанне ў распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.