Палітзняволеная Аліна Муратава выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі
У чэрвені ў брэсцкім СІЗА дзяўчына выйшла замуж.
Сёння, 19 лютага, з жаночай калоніі №4 выйшла палітзняволеная берасцейка Аліна Муратава, паведамляюць праваабаронцы.
18 мая 2021 Аліну асудзілі да 1
года калоніі. 15 чэрвеня 2021 у брэсцкім СІЗА Аліна
выйшла замуж.
Аліна Муратава — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК («Злоснае хуліганства»). З 26 студзеня і да суда дзяўчына знаходзілася пад хатнім арыштам.