Навіны дня. Наталля Хершэ на волі, а аўтар мема «памідоры са смятанай» — не
Узгадваем галоўныя падзеі ў Беларусі і не толькі, якія адбыліся 18 лютага.
Радасць дня. Былую палітзняволеную грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ нечакана вызвалілі з турмы. У зняволенні яна правяла 17 месяцаў.
Вінаватыя павінны адказаць. ЗША хочуць прыцягнуць да адказнасці для ўсіх датычных да пасадкі самалёта Ryanair у Мінску. Прадстаўнік ЗША лічыць, што "рэжым Лукашэнкі стварыў небяспечны прэцэдэнт", і цяпер экіпажы міжнародных рэйсаў "могуць абгрунтавана сумнявацца ў тым, што яны могуць разлічваць на авіядыспетчараў у плане атрымання дакладнай і надзейнай інфармацыі і дапамогі". Таму "мусіць быць адказнасць".
Бессэнсоўнае чаканне. Эдуард Бабарыка застанецца за кратамі яшчэ на 2 месяцы. Як мінімум да 14 красавіка, калі гэта рашэнне не будзе адменена.
Песня як пратэст. За ўключаную песню «Перемен» Цоя пад Акрэсціна жанчыну аштрафавалі на 2880 рублёў. Суддзя прызнала песню формай пратэсту.
Ці тое яшчэ будзе? Рэферэндум яшчэ не пачаўся, а крымінальных спраў з-за яго ўжо 9. Як той казаў, працуюць на апярэджанне.
Жыве памяць. Фільм загінулай беларускай рэжысёркі атрымаў узнагароду Брусельскага кінафэсту. Стужка Нікі Ніканавай «Generation 328» была адзначаная ў катэгорыі «Найлепшы кароткі дакументальны фільм».
Жорсткасць сістэмы. Палітвязня Дзмітрыя Абрамука пераводзяць з «хіміі» ў калонію. Палітвязню замянілі тры гады «хіміі» на 1 год і 1 месяц калоніі.
Выкананне плану. Былога палітвязня Анатоля Шалковіча арыштавалі на 15 сутак. Разам з аўтарам мема пра памідоры са смятанай на такі ж тэрмін асудзілі Сяргея Глушакова.
Амаль вясновае абвастрэнне. Што адбываецца ў Данецку? Жыхары горада распавялі нам пра страляніну і чэргі, а ўлады арганізуюць эвакуацыю насельніцтва.
Чаго хацелі? Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову адпусцілі. Да гэтага ў яе правялі ператрус і звазілі на допыт.
Ёсць, чым крыць. ЕС увядзе новыя санкцыі супраць Беларусі ў выпадку яе нападу на Украіну.