ЗША хочуць прыцягнуць да адказнасці для ўсіх датычных да пасадкі самалёта Ryanair у Мінску
Прадстаўнік ЗША піша пра "нахабны ўчынак", "хітрыкі і адкрытую хлусню беларускіх чыноўнікаў", якія "падвергнулі рызыцы пасажыраў і экіпаж, парушылі міжнародныя авіяцыйныя нормы"

ЗША патрабуюць адказнасці для ўсіх, хто датычны да пасадкі пасажырскага самалёта Ryanair у Мінску ў траўні 2021-га. Пра гэта заявіў прадстаўнік Злучаных Штатаў пры Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) Чэслі Саленбергер. Ён нагадаў пра "шматлікія прабелы і разыходжанні ў беларускай версіі падзей", пра якія згадваецца ў справаздачы ICAO. І яны "не пакідаюць сумненняў у тым, што беларускія чыноўнікі сфабрыкавалі ілжывую пагрозу выбуху", каб прымусіць пілотаў самалёта, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, прызямліцца ў Беларусі з мэтай арышту "палітычнага апанента" Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапега.
Прадстаўнік ЗША піша пра "нахабны ўчынак", "хітрыкі і адкрытую хлусню беларускіх чыноўнікаў", якія "падвергнулі рызыцы пасажыраў і экіпаж, парушылі міжнародныя авіяцыйныя нормы", а таксама "разбурылі найважнейшыя повязі даверу паміж авіядыспетчарамі і пілотамі ў гэтым рэгіёне". Саленбергер лічыць, што "рэжым Лукашэнкі стварыў небяспечны прэцэдэнт", і цяпер экіпажы міжнародных рэйсаў "могуць абгрунтавана сумнявацца ў тым, што яны могуць разлічваць на авіядыспетчараў у плане атрымання дакладнай і надзейнай інфармацыі і дапамогі". Таму "мусіць быць адказнасць".
Паводле Еўрарадыё