Навіны «спецвытворчасці». Хутка будуць судзіць Валерыя Цапкалу, пачалі справу на Станіслава Лупаносава
Так званая «спецвытворчасць» — вынаходніцкі від палітычнага пераследу ў Беларусі, калі людзей «арыштоўваюць», «судзяць» і «караюць» завочна, бо яны эмігравалі. Махавік такіх рэпрэсій раскручваецца, «абнавачаныя» звычайна рэагуюць на гэта знакамітай фразай «завочна мяне хай хрць растраляюць». Распавядаем пра два чарговыя выпадкі «спецвытворчасці».
![photo_2023_01_12_15_51_50.jpg photo_2023_01_12_15_51_50.jpg](/img/v1/images/photo_2023_01_12_15_51_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Яму інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітыка вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (нібыта звыш 151 тыс.. еўра), а таксама злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, закліках да захопу дзяржаўнай улады і акту тэрарызму, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і г.д.
Пры накіраванні справы ў суд Генпракуратурай быў заяўлены
пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму больш за 6 тысяч рублёў — у інтарэсах
дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».
![photo_2023_01_12_18_35_21.jpg photo_2023_01_12_18_35_21.jpg](/img/v1/images/photo_2023_01_12_18_35_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тым часам Следчы камітэт распачаў яшчэ адзін працэс «спецвытворчасці» — ў дачыненні да Станіслава Лупаносава. Былому афіцэру ГУБАЗіКа, які кінуў службу, эміграваў і далучыўся да каманды B*POL, інкрымінуюць тры крымінальныя артыкулы: 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), 356 (здрада дзяржаве), 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Станіслава Лупаносава просяць прыехаць у Беларусь і даць паказанні ў Следчым
камітэце, але і самі супрацоўнікі СК разумеюць, што гэта падобна хіба што на тлусты тролінг.
![Былая кіраўніца БФСС Аляксандра Герасіменя — пра вынесены завочны прысуд Аляксандра Герасіменя: «Завочна вы мяне можаце нават расстраляць»](/img/v1/images/239378283_6630561586969420_5971538697070465254_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, што цяпер паводле завочнага прысуду ўлады могуць забіраць у палітычных эмігрантаў маёмасць, а ў перспектыве і пазбаўляць грамадзянства. Але ў эмігранцкіх колах існуе кансенсус наконт таго, што пасля сыходу Лукашэнкі ўсе такія рашэнні суда будуць адмененыя, а ўласнасць вернецца да сваіх гаспадароў, хто б яе пасля канфіскацыі не «прерахапіў».