«Не гатовыя адказваць за затрыманні». Таварыства ўласнікаў у Прылуках баіцца праводзіць выбары старшыні
Галоўная трывога: каб сход, на якім павінна прайсці абмеркаванне і галасаванне, не прыцягнуў увагу міліцыі.

Фота TUT.BY. Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Кіраўніцтва таварыства ўласнікаў у адным з кварталаў аграгарадку Прылукі баіцца праводзіць выбары старшыні, паведамляе «Белсат».
Прычына ў тым, што вялікія групы людзей могуць прыцягнуць
увагу міліцыі. Паводле аднаго з удзельнікаў абмеркавання, нядаўна міліцыянеры падыйшлі да
яго з сябрамі проста падчас прагулкі, праверылі тэлефоны і запатрабавалі разыйсціся.
Як адзначаецца ў скрыне з вайберу (гл. ніжэй), «кіраўніцтва не гатова браць на сябе адказнасць за магчымае затрыманне сяброў таварыства і іх родных». Замест вочнага сходу таварыства прапануе правесці выбары дыстанцыйна, у рэжыме онлайн.

