Някляева пасадзяць на 7 сутак

15 верасня ў Савецкім раённым судзе Мінску адбыўся адміністрацыйны працэс супраць экс-кандыдата ў прэзідэнты ды аднаго з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Някляева.

21533761_10214081475492376_2060565008_o_logo_1.jpg


Каля 14 гадзіны яго прывезлі ў суд людзі ў цывільным, паведамляе svaboda.org.
Някляева судзіла Марына Фёдарава.
Паводле Мікалая Статкевіча (сузаснавальнік БНК), за ўдзел у акцыі супраць расейска-беларускіх вучэнняў Някляеву далі 7 содняў.

 


Паводле belsat.eu