Магілёўскага актывіста затрымалі за акцыю 8 верасня
У Магілёве быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч.
Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, яго затрымалі за ўдзел у «акцыі папярэджання» 8 верасня ў Мінску. Падставай для затрымання сталіся публікацыі ў СМІ пра акцыю, у тым ліку відэатрасляцыі "Радыё Свабоды".
Паводле інфармацыі "Радыё Свабода", на момант публікацыі Паўлінковіча везлі ў раённы аддзел міліцыі, неўзабаве мае пачацца працэс у судзе Ленінскага раёна Магілёву (суддзя Аксана Ратнікава), па выніках якога Паўлінковічу можа пагражаць да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
На Паўлінковіча таксама заведзеная крымінальная справа нібыта за распаўсюд у сацсетках парнаграфічнага роліку.
Суддзя Вольга Ратнікава абвясціла ў працэсе перапынак да 13 верасня. За два дні актывіст павінен знайсці сабе абаронцу.
Па словах Паўлінковіча, затрымалі яго ўчора ў Магілёве. Ноч ён правёў у ізалятары. Не кармілі і не выдалі пасцельнай бялізны.
Падставай для затрымання сталіся публікацыі пра акцыю 8 верасня ў СМІ, у тым ліку стрым "Радыё Свабода", у якім актывіст даваў інтэрвію. На плячах у яго быў накінуты ўкраінскі сцяг.spring96.org, www.svaboda.org