Новы Час разблакавалі ў Беларусі. АСЦЯРОЖНА! Магчыма махлярства!

Калі вы паспрабуеце зайсці на сайт «Новага Часу» з Беларусі са старой назвай novychas.by, вас будзе чакаць сюрпрыз.

novy.png

З нядаўняга часу на нашым дамене месціцца сайт нейкай турыстычнай агенцыі, якая вельмі падобная на махляроў. І вось чаму. Па-першае, паглядзіце на адрас турагенцыі Новы час: Минск, пр-т Революции д.58 маг. «Утюжок», 6 этаж (473) 228-69-59. А па-другое, тэлефонны код 473 — верагодная зона тэлефонных скамераў. Выглядае на тое, што нехта хоча зарабіць, раскручваючы людзей на платныя званкі.

Таму, калі ласка, будзьце ўважлівымі. Не вядзіцеся на прыдумкі махляроў!

Фактычнае карыстанне даменам па прызначэнні нам не давалі рабіць з моманту пазасудовай блакіроўкі 28 кастрычніка 2021 года. Пасля гэтага быў ліквідаваны наш заснавальнік, і мы не маглі легальна аплочваць даменнае імя. А ў верасні скончыўся тэрмін рэгістрацыі. І цяпер нехта вырашыў скарыстацца нашай назвай.

Чыя гэта задумка, чаму махляры выбралі менавіта наша даменнае імя, мы не ведаем. У любым выпадку, будзьце пільнымі!

nov_3.png