Пад Маладзечна гарэла электрычка (відэа)

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, які здарыўся ў электрацягніку на прыпынку Баяры ў Маладзечанскім раёне. Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. Паведамленне пра здарэнне прыйшло ў 11.40, а ліквідавалі пажар у 12.18. На месцы здарэння працавалі чатыры адзінкі тэхнікі, паведамляе «Наша Ніва».

Ніхто, на шчасце, не пацярпеў. Машыністы паспелі адчапіць вагон, каб полымя не перакінулася на ўвесь састаў.