У Беларусі з-за непагадзі загінула 50-гадовая жанчына

26 чэрвеня ў вёсцы Паўлаўшчына Дзяржынскага раёна на яе ўпала дрэва.

207984539_2883157578619790_8283262132946340076_n.jpg

МНС: з-за непагадзі загінула 50-гадовая жанчына. 26 чэрвеня ў вёсцы Паўлаўшчына Дзяржынскага раёна на яе ўпала дрэва.
Усяго зафіксавана 29 выпадкаў падзення дрэў. У Гомельскай і Мінскай абласцях вецер пашкодзіў дахі 18 жылых дамоў, 1 вытворчага будынка, 2 аб'екта сацкультбыту і 16 сельскохозпостроек.
Ратавальнікі эвакуіравалі з легкавога і пасажырскага транспарту 91 чалавека, у тым ліку 19 дзяцей. 
У в. Гарадзішча Мінскага раёна адбылося размыццё ўчастка дарогі шырынёй 5 м і даўжынёй 20 м у месцы скрыжавання з ракой Менка.
У Мінску маштабна парушаўся рух грамадскага транспарту (32 тралейбусных, 37 аўтобусных і 5 трамвайных маршрутаў). 
Па дадзеных «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 461 населенага пункта. Па стане на 06-00 2021/06/27 застаюцца без электразабеспячэння 50 населеных пунктаў у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.