«Пакатушкі» па балотах забароняць?
Эколагі перамагаюць аматараў паганяць на джыпах па балотах: у закон «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ўнесены папраўкі.
У прыватнасці, «Зялёны партал» звяртае ўвагу, што з 22 студзеня 2017 года ўступіць у сілу артыкул 54-1, які даслоўна абвяшчае:
Іншымі словамі, любімыя месцы «пасялення» беларускіх джыпераў - лясы і балоты - трапляюць у забароненую зону для правядзення спаборніцтваў. Аднак ёсць і агаворка: турніры па джып-трыяле і трофі-рэйды можна будзе праводзіць, калі арганізатары возьмуць на сябе адказнасць за захаванасць навакольнага асяроддзя і пасля спаборніцтваў прывядуць усё ў першапачатковы выгляд. Зрэшты, у рэгламенце такіх турніраў і сёння прапісаны спецыяльны экалагічны ўнёсак, а тэрыторыі для джып-трыялу, як правіла, даўно «прыстраляныя» арганізатарамі і падтрымліваюцца ў належным стане.