«Пакуль мы сядзім дома, невінаватыя людзі сядзяць у турмах!» Пенсіянеры выйшлі на акцыю пратэсту (відэа)
Сёння беларускія пенсіянеры правялі вулічную акцыю, каб падтрымаць палітвязняў, паведамляе тэлеграм-канал «Пенсионеры 97%».
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
«Беларусы! Пакуль мы сядзім дома, невінаватыя людзі сядзяць у турмах! Народ, прачынайся, хопіць баяцца! Радзіма чакае вызвалення!» — заклікалі пенсіянеры.