Палітвязню Мікалаю Дзядку пагражае чарговае зняволенне
Скончана следства па новай справе супраць палітвязня Мікалая Дзядка, які зараз знаходзіцца ў турме №4 горада Магілёва.
![92702bfb_cf01_4f60_ad16_051d5e940b8f_mw1024_s_n_833x400.jpg 92702bfb_cf01_4f60_ad16_051d5e940b8f_mw1024_s_n_833x400.jpg](/img/v1/news/full/92702bfb_cf01_4f60_ad16_051d5e940b8f_mw1024_s_n_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справу завялі за некалькі месяцаў да яго вызвалення пасля 4,5 гадоў няволі. Дзядок абвінавачваецца ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі.
Па словах жонкі палітвязня Валерыі Хоцінай, Мікалай ужо азнаёміўся з матэрыяламі следства. Яна лічыць, што вынікі працы следчых цяжка назваць аб’ектыўнымі:
— Таму што яны дапыталі толькі персанал турмы, наконт рапартоў і так далей, але нікога, напрыклад, з сукамернікаў, нікога з людзей, якія маглі бачыць. Яго, напрыклад, абвінавачваюць у тым, што ў яго нібыта быў нейкі канфлікт у камеры, то бок нікога з тых людзей з кім у яго мог быць канфлікт не дапыталі, — гэта ўсё толькі са словаў кантралёраў ды іншых людзей.
У сувязі з гэтым Мікалай Дзядок заявіў некалькі хадайніцтваў. Як лічыць Валерыя Хоціна, суд над яе мужам можа адбыцца ў пачатку лютага.