Актывісты БХД правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў
16 студзеня, у дзень салідарнасці з палітвязнямі і сем’ямі зніклых, актывісты БХД распаўсюдзілі ў Мінску ўлёткі з партрэтамі шасці палітвязняў, якія сёння застаюцца за кратамі. Улёткі былі распаўсюджаныя ў грамадскім транспарце і публічных месцах.

"Беларускія палітвязні — сапраўдныя патрыёты нашай Радзімы, людзі мужныя і моцныя духам, якія не зламаліся пад ціскам дыктатарскага рэжыму і працягваюць несці свой крыж за ўсіх беларусаў... Свабоду Дзядку! Свабоду Васьковічу! Свабоду Рубцову! Свабоду Аліневічу! Свабоду Пракапенку! Свабоду Статкевічу!” — адзначылі актывісты.
