Палітвязень Дзяніс Іваноў ажаніўся на «хіміі»
35-гадовы Дзяніс Іваноў, асуджаны да двух гадоў «хіміі», у лісце на волю паведаміў, што нядаўна пабраўся шлюбам з ягонай дзяўчынай. У ЗАГС з папраўчай установы міліцыянт яго прывёз на машыне, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што ў зняволенні Дзяніс піша для свайго сына казкі і для ілюстрацый выкарыстоўвае налепкі, якія яму дасылаюць з волі.
Дзяніса Іванова асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).